!!нечакана і радасна для нас стала вядома, што мы можам сыграць на разагрэве гурта "Ляпіс Трубяцкі" 21 красавіка!!
29 красавіка Кашлаты Вох адыграе сэт з новай праграмай на Дударскім фэсце 2012!
Дударскі фэст-2012 – адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту як дуда (валынка). У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі – праект "Пава”, DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll новая праграма гурта Кашлаты Вох і інш. Зноў на сцэне з’явяцца дзеці – гурт з Івянца "Рарог”. Упершыню прыедзе дудар з Украіны – Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы – упершыню на Беларусі гурт Tryzna. Упершыню на сцэне малады беларускі гурт «Тутэйшыя». ... Чытаць далей »