"Лебедзь, яйкі, барада -- палучаецца дуда!"


Кашлаты — махнаты; касматы, лахматы, непрычасаны. 

Вох - маленькі барадаты чалавечак, які жыве пад зямлёю. Пачуўшы, як нейкі бядак уздыхае "Ох!”, ён выходзіць і пытаецца: "Чаго патрабуеш?” Калі чалавек не спалохаецца і выкажа сваё жаданне, В. яму тое і дасць. Вобраз В. сустракаецца і ў чарадзейных казках (" Аб Оху і залатой табакерцы”). Тыпалагічна В. суадносіцца з такімі міфалагічнымі персанажамі, як " сам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку”, нямецкімі цвергамі, прускімі барздукамі ("барадатымі”) і іншымі прадстаўнікамі ніжэйшай міфалогіі народаў Еўропы. Усіх іх аб’ядноўвае маленькі рост, даўгія бароды і апекаванне падземнымі скарбамі. Часта, як і беларускі В., гэтыя персанажы выступаюць чароўнымі дапаможнікамі або дарадцамі галоўнага героя. (паводле кнігі "Беларуская міфалогія", Мн. 2006. стар.91)
 

Пачаткам існавання гурта прынята лічыць 26 снежня, калі мы вырашылі граць утраёх (Стась Чавус, Васіль Саковіч і Вячка Красулін). Гралі тады беларускія і заходнееўрапейскія фальклорныя творы. Лабалі як трыо да ліпеня 2008 года, часам разам з сесійнымі музыкамі. Потым з-за непаразуменняў Стась пакінуў гурт. Наступіў творчы адпачынак, пасля якога мы распачалі пошукі новага гучання з сесійнымі музыкамі. У лістападзе 2008 адбылася першая спроба злучэння гітарнай і дудовай музыкі. Пасля мы вярнуліся да акустыкі, хаця не адмовіліся ад сваёй новай ідэі. У сакавіку 2009 года мы набралі музыкаў дзеля выступа ў электрычным фармаце на Дударскім фэсце'09. Пасля гэтага ізноў наступіла зацішша, звязанае з пастаяннай праблемай адсутнасці ідэйных музыкаў. У жніўні да асноўнага склада гурта далучыўся Віталь Касавец (таксама гурт Testamentum Terrae) і толькі ў верасні 2009 года мы пачынаем працу над новым матэрыялам. Выступам на Калядным фэсце'09 мы вярнуліся да вялікай сцэны і абверглі ўсе чуткі наконт нашае творчай імпатэнцыі. Зараз гурт працуе над матэрыялам для свайго першага альбома і вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. ave DEATH GOP!! "Лебедзь, яйкі, барада -- палучаецца дуда!" -- дэвіз гурта. 

Удзел у фестывалях "Дударскі фэст 2008","Дударскі фэст 2009","Дударскі фэст 2010", Дударскі фэст 2011", Дударскі фэст 2012" "Мсціслаўскі фэст 2007", "Лошыцкі фэст 2007", праэкце "Па Крывіі без баяна 2007", конкурсе "Рок-школа 2008", "Czeremcha 2009" (супольна з гуртом Квецень), "Калядны Фэст 2009", "Фолк-Рок Вясна'2010", "Гаруда", "Наш Грунвальд 2012" і шэрагу іншых мерапрыемстваў. 
 

На сайце выкарастыныя эксклюзіўныя творы мастака Васілісы Палянінай-Календы.
 

Склад гурта:
 
Вячка Красулін (дуда, голас, блок-флейта, ударныя, варган, аўтар тэкстаў)
снежань 2006 - сённяшні дзень
 
Генерал запасу:
 
Васіль Саковіч (аўтар музыкі, тэкстаў)
дуда, ударныя, блок-флейта, мандаліна, бэк-вакал
снежань 2006 - жнівень 2014
 

 
Людзі, якія з намі гралі:
Стась Чавус (дуда, вакал, блок-флейта, шархуны, варган, шалмей, гуслі, скрыпка)
снежань 2006 - жнівень 2008
Юля Бажок (спевы, перкусія)
лета 2007
Таня Лагавая (скрыпка)
чэрвень 2007 - кастрычнік 2007
Ягор Падлуцкі (дуда, блок-флейта)
лета 2008 - лістапад 2008
Віталь Пазнякоў (электра-гітара)
лістапад 2008
Грэві Гнэйс (вакал,  электра-гітара)
люты 2009 - жнівень 2009
Solvi Eysteinssonar (барабасы)
жнiвень 2009 - верасень 2009
Сонька Канавалава (блок-флейта, варган)
верасень 2009
Ян Шаблінскі (дуда, блок-флейта)
лістапад 2009 - студзень 2010
Улад Гідро (электрагітара)
верасень 2009 - красавік 2010
Дзіма Карабчук (ударныя) †
студзень 2010 - красавік 2010
Пеця Адамчук (ударныя)
травень 2010 - ліпень 2010
Назар Грабёнкін (ударныя, перкусія)
чэрвень 2010 - верасень 2012
Артур Мацвеенка 
(дуда, віслы) 
жнівень 2013 - лістапад 2013
Сяргей Сяўрук (ударныя) 
снежань 2012 - лістапад 2013
Віталь Касавец (бас-гітара, ударныя, вакал)
жнівень 2009 - лістапад 2013
Пеця Слуцкі (электрагітара, бэк-вакал, праграміраванне)
травень 2010 - верасень 2014

Дыскаграфія:


--альбомы-- 
CD Пазаўчора (рэліз 22 сакавіка 2013) 
 

--ep-- 

CD Цуд-зуд (рэліз 26 снежня 2013)


--дэма, прома-- 
CD-R Demos 2007\2008 (рэліз верасень 2008) 
CD-R Live (Dudarsky Fest 2009) - promo (рэліз травень 2009) 
CD-R Live in Minsk 22.12.2010 (рэліз снежань 2010) 
CD-R 13 (single) (рэліз люты 2011) 
DVD-R Live 2010 (рэліз ліпень 2011) 
CD-R Hammerits (spilt single) (рэліз снежань 2011) 
CD-R Nirvana Tribute (рэліз люты 2013) 

--аўдыё, відэакампіляцыі-- 
DVD VA Дуды Юр'я зімовага (рэліз люты 2008) 
CD VA Трибьют Neuro Dubel. Место подписи (рэліз люты 2013)

 

ВЫ МОЖАЦЕ ЗАМОВІЦЬ У НАС ГЭТЫЯ РЭЛІЗЫ
кантактная электронная скрыня: nasokriss@gmail.com
кантактны тэлефон (velcom): +375 29 156 03 13

***з задавальненнем выступім на канцэртах, фэстах, вечарынах і гэтак далей

кантактны тэлефон: +375 29 156 03 13 

**

Меню сайта
Форма ўвахода
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПнАўСрЧтПтСбНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
VK
Статыстыка

Онлайн усяго: 1
Гасьцей: 1
Карыстальнікаў: 0